У 2021/2022 навучальным годзе ва ўстанове аказваюць наступныя адукацыйныя паслугі на платнай аснове :
1. Харэаграфія (ад 4 да 6 гадоў)
2. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (ад 4 да 6 гадоў)
Мэтай заняткаў па харэаграфіі з’яўляецца развіццё асобы дзіцяці, яго музычна-рухальных здольнасцей у працэсе далучэння да розных відаў харэаграфічнага мастацтва (народнага, класічнага, бальнага, сучаснага танца, рытмапластыкі), стымуляванне дзіцяці да творчага самавыражэння, праяўлення творчай ініцыятывы.
ЗАПРАШАЕМ У ДЗІЎНЫ СВЕТ ТАНЦА!
Расклад работы групы па харэаграфіі
Назва групы |
Кіраўнік |
Час заняткаў |
Харэаграфія
|
Навіцкая Ганна Васільеўна |
1 падгрупа Аўторак 16.00 – 16.30 Серада 16.00 – 16.30
|
2 падгрупа Аўторак 16.40 – 17.10 Серада 16.40 – 17.10 |
У старажытнасці казалі: “Мастацтва не мэта, а шлях”. Патрэбна не вучыць, а суправаджаць выхаванца на гэтым шляху.
Толькі ў творчым супрацоўніцтве чакаюць адкрыцці і дзіця, і педагога, адкрыцця, якое можа стаць этапным на шляху духоўнага станаўлення маленькай асобы. Група па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладнога накірунку дзейнасці - эфектыўны сродак далучэння дзяцей да света мастацтва, заняткі ў ёй пабуджаюць да творчасці.
Расклад работы групы па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладнога накірунку
Назва групы |
Кіраўнік |
Час заняткаў |
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
|
Сяліцкая Вольга Мікалаеўна
|
Панядзелак 16.40 – 17.10 Чацвер 16.40 - 17.10 |