Консалтинг

23.10.2020

23 кастрычніка 2020 года рамках педагагічнага марафону прайшоў кансалцінг “Сучасныя падыходы да зместу і арганізацыі дзейнасці метадычных аб’яднанняў педагогаў установы адукацыі як сродак кіравання якасцю адукацыйнага працэсу”. Адно з пытанняў, якое абмяркоўвалі кіраўнікі метадычных аб’яднанняў разам з намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце - дапрофільная і профільная падрыхтоўка навучэнцаў у разрэзе прафесійнай арыентацыі.Удзельнікі кансалтынгу прыйшлі да высновы неабходнасці надаваць вялікую ўвагу правядзенню мэтанакіраванай прафарыентацыйнай работы сярод моладзі і школьнікаў. Праца павінна абапірацца на глыбокае веданне ўсёй сістэмы асноўных фактараў, якія вызначаюць фарміраванне прафесійных намераў асобы і шляхі яе рэалізацыі.