Пазнавальная гульня «Пазнай Беларусь, і ты яе палюбіш»

17.05.2023

17 мая сумесна з сельскай інтэграванай бібліятэкай была праведзена пазнавальная гульня «Пазнай Беларусь, і ты яе палюбіш», у якой прынялі ўдзел вучні 8 класа.Адбылося падарожжа па знакамітых месцах Беларусі. Вучні праверылі свае веды па гісторыі роднага краю, геаграфіі, культуры, спорце, а таксама ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Было цікава і пазнавальна.