2 верасня у Петкавіцкай сярэдняй школе адбылося свята Першага званка

02.09.2024

2 верасня у Петкавіцкай сярэдняй школе адбылося свята Першага званка. Гэта самы доўгачаканы дзень для тых, хто ўпершыню пераступіць школьны парог. Гэта свята для першакласнікаў і навучэнцаў 11 класа. І маленькія першакласнікі, і дарослыя ўжо вучні гатовыя ўступіць у зусім новае жыццё. Таму гэты дзень для іх самы хвалюючы і запамінальны. Гэта свята і для тых, хто не ўпершыню сядзе за парту, а зробіць чарговы крок па доўгай, але такой цікавай, поўнай адкрыццяў школьнай дарозе...

🇧🇾Права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і тым самым адкрыць святочную лінейку было прадстаўлена навучэнцу 10 класа, удзельніку працоўнай акцыі “Ураджай-2024” на палях адкрытага акцыянернага таварыства “Крутагор’е-Петкавічы” Вялюга Мацвею і вучаніцы 11 класа, пераможцы рэспубліканскага этапа Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства” Жывіцкай Альбіне.🇧🇾
⚡️⚡️Па традыцыі, дырэктар школы Рабіноўская Валянціна Іванаўна вітала вучняў святочнай прамовай і пажадала ім поспехаў у будучым навучальным годзе. ⚡️⚡️

Таксама са словамі віншавання і пажаданняў выступілі запрошаныя госці:
🔺першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Баско Дзмітрый Вікенцьевіч,
🔺старшыня Дзяржынскага сельскага выканаўчага камітэта Дарашэвіч Святаслаў Леанідавіч,
🔺начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама Гапанькова Галіна Уладзіміраўна,
🔺намеснік па ідэалагічнай рабоце адкрытага акцыянернага таварыства " Крутагор'е- Петкавічы " Апраніч Кацярына Іосіпаўна.

На святочнай лінейцы гучалі вершы, музыка,зачароўвалі танцавальныя кампазіцыі. Нарэшце,аб пачатку новага навучальнага года абвясціў доўгачаканы школьны званок.

💫💫Гонар даць першы званок на першы ўрок выпаў вучню 11 класа, члену знамённай групы, Кавальчуку Артуру і вучаніцы 1 класа, пераможцы абласнога фестываля даследчых работ сярод дзяцей дашкольнага ўзросту “Я - даследчык” Мядзведзевай Уладзіславе.💫💫

Вядучыя запрасілі ганаровых гасцей для ўрачыстага ўручэння першакласнікам падарунка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кнігі “Беларусь - наша Радзіма”.

🇧🇾Па традыцыі навучэнцы 8 класа ўсклалі кветкі да помніка воінам-землякам, загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны.🇧🇾

✅Школа расчыніла дзверы для ўсіх жадаючых! Калі ласка! Запрашаем усіх на першы ўрок “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы”. У добры шлях, дарагія сябры! Сонечнага вам шляху па краіне ведаў!✅