С 7 па 14 верасня вучні нашай установы прымалі ўдзел у Тыдні гісторыі і грамадазнаўства.

12.09.2020

“Нам мір завешчана берагчы”.

     Верасень  зноў  сабраў нас разам. Мы развіталіся з летам, каб цэлы навучальны год жыць побач, у адным калектыве. Так мы вучымся жыць у соцыўме, вучымся  падтрымліваць  адзін аднаго, удзельнічаць у розных мерапрыемствах.

      Год 2020 - асаблівы, 75-годдзе Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 76 - гадавіна вызвалення Беларусі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў. Мы ацанілі, якое гэта вялікае шчасце — жыць на мірнай зямлі, адчулі важнасць міру. Кожны з нас задумаўся пра лёс Радзімы і старэйшага пакалення, якія адстаялі мір і светлае будучае. Таму з 7 па 14 верасня вучні нашай установы прымалі ўдзел у Тыдні гісторыі і грамадазнаўства.

      Адкрыла лінейку агітбрыгада “Нам мір завешчана берагчы”. Удзельнікі адзначылі, што  барацьба за мір – гэта справа не толькі палітыкаў і дыпламатаў, гэта справа кожнага чалавека.

      Прэзентацыя “Зямля пад белымі крыламі” стала «спякотнай» пляцоўкай спаборніцтва паміж вучнямі, бітва ішла за кожны бал! Вучні ўважліва чыталі  пытанні, а затым  шукалі адказы, называючы іх па чарзе! На працягу ўсяго тыдня вучням прапаноўваліся цікавыя пытанні, заданні, загадкі, красворды. Многія праявілі арганізатарскія здольнасці, дапамагалі ў афармленні стэндаў, выстаў, правядзенні экскурсій. Выстава вучнёўскіх работ “Малюем гісторыю разам” адлюстравала знакавыя персаналіі, важныя падзеі.

    У гульнёвай форме правяраліся веды па валоданні тэрміналогіі і гістарычных паняццяў. З  вучнямі 9-10-х класаў была праведзена конкурс-гульня «Шчаслівы выпадак». Каманды правялі незвычайнае, віртуальнае падарожжа па  Беларусі, павандравалі па розных старонках культуры, гісторыі, літаратуры нашай краіны. Яны таксама сабралі цікавыя  факты з жыцця грамадства і гісторыі.

    Папоўніўся школьны музей “Старонкі гісторыі нашай” матэрыяламі аб палкаводцах Вялікай Айчыннай вайны.

    Завяршыўся тыдзень гісторыі і грамадазнаўства інтэлектуальнай гульнёй “Што? Дзе? Калі?”. Вучні атрымалі каласальныя эмоцыі, пазітыўны настрой, новыя веды, праверылі сябе і сваіх аднакласнікаў.