История, традиции, достижения учреждения образования
Наш зорны небасхіл
Наша ўстанова заўсёды славілася сваімі выпускнікамі, якія дасягнулі высокіх вынікаў
1990 год
Дашкевіч Іна
1991
Герасімовіч Ірына
1992 год
Валатоўскі Міхаіл
Захарэвіч Андрэй
Сарока Міхаіл
1994 год
Нікіцін Уладзімір
Паўлюць Вольга
Фурман Алена
1995 год
Рудовіч Марына
Захарэвіч Алена
Фурман Аксана
Грузд Ірына
1997 год
Гульнік Вольга
Чыжык Вольга
1998 год
Галуза Таццяна
1999 год
Бухавец Вадзім
Лобач Кацярына
2000 год
Крыварот Уладзіслаў
Паўлюць Наталля
2001 год
Кавалевіч Наталля
2002 год
Шышко Таццяна
2003 год
Пачкоўская Вікторыя
Чыжык Таццяна
2004 год
Марціновіч Алена
2006 год
Марціновіч Наталля
2019 год
Хацяновіч Вадзім
2021 год.
Пасведчанне аб заканчэнні базавай адукацыі з адзнакай.
Ермалкевіч Уладзіслаў
У авангардзе ўстановы
У розныя перыяды гэтыя людзі ажыццяўлялі кіраўніцтва нашай установай
- Якубовіч Рыгор Фёдаравіч
1980- 1988
- Крыварот Аляксандр Сяргеевіч
1988-1995гг
- Селява Ніна Паўлаўна
1995-1997 г.г.
- Шасцілоўскі Генадзій Іванавіч
1997-1999г.г.
- Шумскі Валянцін Юльянавіч
1999-2006г.г.
- Марціновіч Аліна Аляксандраўна
2006-2015 г.г.
- Рабіноўская Валянціна Іванаўна з 2015г
Знакамітыя выпускнікі
Нікіцін Уладзімір Ільіч
Выпускнік 1994 года
У цяперашні час працуе галоўным спецыялістам аддзела нарміравання і стандартызацыі навукова-даследчага інстытута пажарнай бяспекі МНС Беларусі. За высокія паказчыкі ў працы Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2014 года ўзнагароджаны медалём 3 ступені “За бездакорную службу”.
З гісторыі школы
Петкавіцкая школа мае 100 гадовую гісторыю.
1 лістапада 1919 года была адкрыта школа 1-ай ступені ў весцы Петкавічы. Размяшчалася яна ў наёмным памяшканні ў хаце Пятра Вашкевіча. Першай настаўніцай была Яўгенія Іванаўна Хвалько. Вучыліся ў гэтай школе дзеці з вёсак Петкавічы і Нявелічы (4 класы разам вучыла адна настаўніца).
У вёсцы Шацілы ў гэты час таксама адкрылася школа, у наёмным памяшканні, у доме Варывоцкіх, дзяцей вучыла Ганна Іванаўна Досіна.
1923 год – пабудавана школа ў вёсцы Шацілы (Шаціла-Петкавіцкая пачатковпая школа). Вучыла настаўніца Галіна Іванаўна Досіна. У гэтым жа годзе у вёсцы Нявелічы ў памяшканні, якое раней належала графу Чапскаму, была абсталявана пачатковая школа. Працавалі Л.Ф. Піянткоўскі і С.С. Піянткоўская.
1934 годзе былі прыслалі дзвюх настаўніц – Вольгу Антонаўну Гармазу і Вольгу Іванаўну Крыловіч.
1 верасня 1944 года – жнівень 1948 года – адкрылася школа ў наёмным памяшканні жыхара вёскі Петкавічы.
1944 -1945 гады – у гады вайны школа была спалена.
1 верасня 1945 года – адкрыта Нявеліцкая пачатковая школа.
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 -1945 навучальным годзе школа аднавілася. Вучылі ў вёсцы Петкавічы ў наёмным памяшканні ў хаце Арцюшэўскага Іосіфа Антонавіча ў дзве змены. Настаўніцамі працавалі з 1 верасня 1944 да студзеня 1945 года А. Юран, з 12 студзеня 1945 года Лідзія Сямёнаўна Бурло. 1 і 3 класы вучыла Вольга Іванаўна Крыловіч. Яна ж была загадчыцай Шаціла-Петкавіцкай школы да 1948 года.
1954 год – на базе Петкавіцкай пачатковай школы была арганізавана сямігадовая школа. 1962-1963 год – адкрыта васьмігадовая школа. Дырэктарам быў назначаны Піянткоўскі Леанід Францавіч. З 1980 года школай кіруе Рыгор Фёдаравіч Якубовіч. У гэты перыяд Лідзія Сямёнаўна Бурло і Зоя Канстанцінаўна Тарнагурская сталі выдатнікамі народнай асветы.
з 1988 года школа набывае статус сярэдняй установы адукацыі, узначальвае яе А.С. Крыварот. У перыяд з 1995 па 1997 год дырэктарам школы з’яўляецца Селява Ніна Паўлаўна, з 1997 па 1999 год Шасцілоўскі Генадзій Іванавіч. Валянцін Юльянавіч Шумскі становіцца кіраўніком з 1990 года. На працягу амаль дзесяці гадоў з 2006 па 2015 год дырэктарам з’яўляецца Марціновіч Аліна Аляксандраўна. З 2015 года і па цяперашні час установа з’яўляецца вучэбна-педагагічным комплексам яслі-сад – сярэдняя школа пад кіраўніцтвам Рабіноўскай Валянціны Іванаўны.