Я знаю все!

20.10.2020

У рамках 10 педагагічнага марафону ў 7 класе прайшоў урок-інтэлектуальная мазаіка “Я ведаю ўсё!” па англійскай мове. У працэсе ўрока навучэнцы развівалі непадрыхтаваную гаворку і абагульнялі веды, атрыманыя на ўроках англійскай мовы. Таксама вучні ўдасканалілі ўменне працаваць у калектыве і прымаць сумеснае рашэнне, дзякуючы працы з раздатачным матэрыялам вучні выхавалі павагу да культуры сваёй краіны і краін вывучаемай мовы. У канцы ўрока была праведзена рэфлексія. Кожны вучань абраў смайлік, які адлюстроўваў яго адчуванне ад урока.