Тэхналогія ментальных карт "Атлантычны і Паўночна Ледавіты акіяны"

21.10.2020

У сучасным інфармацыйным грамадстве роля настаўніка некалькі трансфарміравалася. Таму важна навучыць дзяцей працаваць з вялікімі аб'ёмамі інфармацыі: аналізаваць яе, структураваць, ператвараць тэкставыя фарматы ў табліцы, схемы, графікі. Адной з цікавых тэхналогій працы з інфармацыяй з'яўляецца праца з ментальнымі картамі. У рамках дня педагога-прадметніка 21 кастрычніка ў 7 класе прайшоў урок геаграфіі “Атлантычны і Паўночна-Ледавіты акіяны” з выкарыстаннем тэхналогіі ментальных карт. Падчас уроку навучэнцы з цікавасцю складалі ментальныя карты і на практыцы пераканаліся, як з дапамогай такіх карт можна структураваць велізарны аб'ём інфармацыі і прадставіць яго ў сціснутым выглядзе, а затым лёгка запомніць. Даведаліся навучэнцыі і аб асаблівасцях прафесій, якія звязаны з морам і акіянам (акіянаграфы, берегавая ахова і служба выратавання, рыбакі, дайверы).