Открытый показ «Современные подходы к организации воспитательной работы в учреждении образования"

23.10.2020

23  кастрычніка  адбыўся адкрыты паказ «Сучасныя падыходы да арганізацыі выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі”. Матэрыял мерапрыемства дае ўяўленне аб арганізацыі выхаваўчага працэсу ў школе ў сучасных умовах, карысны для класных кіраўнікоў, педагогаў-прадметнікаў. Разгледжаны асноўныя падыходы да арганізацыі эфектыўнага выхавання ў сучасных умовах праз выкарыстанне асноўных механізмаў эфектыўнага выхавання і разуменне і выкарыстанне ў арганізацыі выхаваўчай працы асаблівасцяў сучаснай сацыякультурнай сітуацыі развіцця сучасных навучэнцаў. Адзначана галоўная сацыякультурная асаблівасць сучасных навучэнцаў - пагружанасць у сацыяльную інфармацыйную прастору, якая прадастаўляецца Інтэрнэтам і мабільнымі сродкамі сувязі. Педагогі прыйшлі да высновы, што толькі ў той ці іншай меры веданне і выкарыстанне зместу, тэхналогій, стыляў зносін і паводзін, заданых гэтай прасторай, дазваляе мець педагогу ўстойлівы кантакт з большасцю сучасных падлеткаў і старшакласнікаў.