Первый день - лагерь «Кропелька»

31.10.2020

Сёння пачаў сваю работу аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем “Кропелька”. “Дзень цудоўных адкрыццяў” пачаўся з ранішняй лінейкі, дзе вучні пазнаёміліся з планам работы лагера і мерапрыемствамі дня. Аперацыя “Мы – за бяспеку!” спрыяла навучанню бяспечным паводзінам. Вучні здзейснілі вандроўку ў краіну правіл дарожнага руху, распрацавалі алгарытм бяспечных паводзін у лагеры і за яго межамі. Творчая справа “Я і ты, разам мы сябры”  дапамагла вучням сфарміраваць сяброўскія адносіны, спрыяла развіццю іх творчай актыўнасці. А гульнёвая віктарына “Цуды Восені” пашырыла веды дзяцей аб прыкметах восені, яе асаблівасцях у ранні і позні перыяд. Дзеці з задавальненнем праводзілі вольны час у хобі-цэнтры, развіваючы індывідуальныя схільнасці і інтарэсы.