Третий день - лагерь «Кропелька»

03.11.2020

Трэцяга лістапада ў школьным аздараўленчым лагеры “Кропелька” прайшоў Дзень бяспечных і адказных паводзін.
Дзень пачаўся з ранішняй гімнастыкі , якую дзеці зрабілі разам з Міньёнамі. Таксама Міньёны нагадалі правілы апрацоўкі рук мылам і антысэптыкам, правілы нашэння масак у грамадскіх месцах, успомнілі і пра тое, што трэба трымаць дыстанцыю адносна адзін аднаго.
Разам са Смяшарыкамі дзеці ўспомнілі правілы паводзін у розных небяспечных сітуацыях.
Цікава прайшла гульня-падарожжа “Кола бяспекі”. Дзеці падарожнічалі па станцыям “Адзін дома”, “Медыцынская”, “Загадкавая”, “Інтэлектуальная”, “Дарожная”. Пасля дзеці наведалі інтэгрыраваную бібліятэку, дзе прынялі ўдзел у Экавернісажы “Птушыны двор”.
Дзень прайшоў цікава і займальна. 

Дзень бяспечных і адказных паводзін у лагеры працягнуўся правядзеннем акцыі “Для дарослых і малят”. Дзеці малявалі плакат, дзе адлюстравалі небяспеку, якая сустракаецца ў хатнім побыце.
Была праведзена хвілінка бяспекі “Адзін дома”.Пры дапамозе прэзентацыіі і відыа фрагмента паўтарылі з дзецьмі правілы паводзін у экстрэмальных сітуацыях. Замацаваліі уяўленне дзяцей аб небяспечных для жыцця і здароўя прадметах і сітуацыях, якія сустракаюцца ў жыцці, правільных паводзінах пры кантактах з незнаёмымі людзьмі.