Пятый день - лагерь «Кропелька»

05.11.2020

Пяты дзень у аздараўленчым лагеры - гэта День прававых ведаў. Ён пачаўся, як заўсёды, з с ранішняй зарадкі. Дзеці з ахвотай выконвалі разнастайныя фізічныя практыкаванні разам са сваімі сябрамі Міньёнамі. З цікавасцю дзеці наведалі Школу здароўя, паглядзелі відэафільм "Чаму курыць шкодна", удзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні "Што такое добра і што такое дрэнна" і пагаварылі пра гігіену зроку. Выхаванцы разгадвалі красворды, складалі рэбусы і распрацавалі памятку аб тым, як захаваць зрок. З вялікім задавальненнем дзеці ўдзельнічалі ў гульнёвай праграме " Што значыць быць ветлівым". Яны актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, спаборнічалі ў выкананні творчых і інтэлектуальных заданняў. Вынікам іх працы стала афармленне газеты "Школа вежливых ребят". На працягу ўсяго дня ў аздараўленчым лагеры выхаванцы мелі магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці і актыўна, цікава правесці вольны час.