Завершение недели Белорусского языка и литературы

28.11.2020

З 23 па 28 лістапада праводзіўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, пісьменніка, які заняў пачэснае месца сярод пісьменнікаў беларускай літаратуры. Вучні 5- 8 класаў чыталі вершы У.Караткевіча на памяць, вучні педагагічнага класа (10 - 11 клас) падрыхтавалі цікавыя факты з біяграфіі пісьменніка і пазнаёмілі з імі вучняў 5 - 9 класаў. Вучні пятага класа правялі конкурс малюнкаў да казкі "Нямоглы бацька". Была праведзена анлайн-віктарыта "Жыццё і творчасць У.Караткевіча", у якой прынялі ўдзел вучні 9 - 11 класаў. Вучні 6 класа зрабілі пастаноўку казкі У.Караткевіча "Чортаў скарб" для пачатковай школы. У суботу для вучняў 5 8 класаў быў праведзены літаратурны калейдаскоп “Дарога, якую прайшоў Уладзімір Караткевіч” . Тыдзень прайшоў насычана, цікава, з карысцю. У. Караткевіч выступаў у абарону беларускай мовы, культуры, помнікаў архітэктуры, зрабіў прыкметны ўплыў на грамадскае, эстэтычнае і духоўнае жыццё беларускага народа. Яму не было прысвоена званне народнага пісьменніка. Але жыў ён — як народны.