Международный день белорусского языка

22.02.2021

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
Панядзелак, 22 лютага, ва ўстанове прайшоў як
дзень зносін па-беларуску
Хто б ты ні быў — мужчына ці жанчына, дарослы ці малы, настаўнік ці вучань- ведай, што найлепшы твой скарб — беларуская мова. Вучні і настаўнікі размаўлялі сёння па-беларуску з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах. Мова — жывая тканіна, прарастае там, дзе крынічыць людское жаданне. Ажыццявіць задуму дапамагла гульня для вучняў 5-10 класаў “Гавары са мной па-беларуску”, якую правялі вучні 8 класа. Лектарская група з вучняў 6, 10 і 11 класаў расказалі, чаму 21 лютага лічыцца Міжнародным днём роднай мовы, чыталі вершы пра родную мову.
Беларускае слова ад Бога.
Слову нашаму Бог дапамог.
Хто не любіць яго, ад таго
Назаўсёды адвернецца Бог! Р.Барадулін