Единый день безопасности

25.02.2021

25 лютага 2021 года ў рамках адзінага рэспубліканскага дня бяспекі быў праведзены бацькоўскі сход з бацькамі 6 класа на тэму "Арганізацыя бяспечнага дасугу дзецей, прафілактыка супрацьпраўных паводзін". На сходзе былі закрануты пытанні пра бяспечны дасуг дзяцей, прафілактыку супрацьпраўных паводзін. праблема супрацоўніцтва сям’і і школы; звернута ўвага на важнейшы накірунак выхаваўчай работы школы – прафілактыку правапарушэнняў, дэвіянтных паводзін, бенадзорнасці ў дзіцячым асяроддзі. Школа удзяляе шмат увагі рабоце не толькі з адоранымі дзецьмі, але і падлеткамі «групы рызыкі».Што б не здарылася з сынам або дачкою, бацькі павінны прааналізаваць уласныя памылкі і недахопы. У гэтым заключаецца разумнасць у адносінах дарослых і дзяцей - аснова сямейнага выхавання.
Штодзенны кантроль за паспяховасцю і наведваннем вучэбных заняткаў дазваляе своечасова прыняць меры да ліквідацыі прабелаў у ведах шляхам індывідуальнай работы з такімі вучнямі.
Арганізацыя дасуга вучняў, шырокае ўключэнне навучэнцаў у пазаўрочную работу, школьнае самакіраванне, валанцерскі рух, заняткі спортам, навкдванне розных гурткоў - адно з важнейшых накірункаў выхаваўчай дзейнасці, садзейнічае развіццю творчай ініцыятывы дзіцяці, актыўнаму карыснаму правядзенню дасуга, фарміраванню законапаслухмяных паводзін.
Быў праведзены тэст на тэму ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей. Бацькі разам з класным кіраўніком прыйшлі да высновы, што ў сям’і павінны панаваць добрыя ўзаемаадносіны, дзеці павінны давяраць сваім бацькам, а бацькі павінны сваіх дзяцей любіць і пры неабходнасці заўсёды прыйсці на дапамогу.