Ура! Хутка канікулы!

22.03.2021
Хутка наступаюць веснавыя канікулы. Прапануем вам магчымасць правесці гэты час з карысцю. Далучайцеся да праекта "Школьныя канікулы на УРА!". Карысныя і цікавыя справы, захапляльныя экскурсіі, сустрэчы з сябрамі, вясёлыя гульні і спартыўныя мерапрыемствы чакаюць вас! Гэта таксама магчымасць папрацаваць у "Школе інтэлектуала". Педагогі чакаюць вас!