Оздоровительный лагерь "Капелька" день 3-й

31.03.2021

31 сакавіка ў лагеры прайшоў Дзень бяспечных і адказных паводзін. Дзень пачаўся з хвілінкі здароўя “Зрок – гэта важна”. Затым выхаванцы прынялі ўдзел у гутарцы пасля прагляду мультфільмаў на тэму “Дзецям пра бяспеку”. Далей з мэтай праверыць ці добра дзеці ведаюць правілы дарожнага руху, дарожныя знакі, ці ўмеюць аказаць першую медыцынскую дапамогу, ну і, вядома ж, ці ўмеюць прымяніць свае веды на практыцы адбылася квэст-гульня “Правілы дарожныя ўсім патрэбна ведаць”. У квэст-гульне ўдзельнічалі 2 каманды, якім неабходна было прайсці пяць станцый: скласці з пазлаў дарожныя знакі, адказаць на пытанні віктарыны, выканаць заданне “правілы дарожнага руху ў казках”, выканаць тэставыя заданнні “Першая медыцынская дапамога”, скласці словы з слова “бяспека”. Падчас круглага стола “Інтэрнэт: карысць ці шкода” выхаванцы пекананаліся ў неабходнасці фарміравання інфармацыйнай культуры. На працягу дня дзеці гулялі ў рухомыя на свежым паветры, займаліся ў хобі-цэнтры. Завяршыўся дзень хвілінкай бяспекі “Электрычнасць у быце”.