Віктарына "Прыказка слова згубіла: пагуляем у дэтэктыў"

01.04.2021

У час вясенніх канікулаў, 1 красавіка, з вучнямі 6 класа была праведзена віктарына "Прыказка слова згубіла: пагуляем у дэтэктыў". Дзеці з карысцю правялі час, бо даведаліся, што ў Беларусі ёсць музей лыжкі, што гэта не толькі прадмет хатняга ўжытку, але і музычны інструмент. Знайшлі згубленае слова - і атрымалася прыказка: Напрацаваўся - за лыжку бярыся, а гультай - без вячэры спаць лажыся. Даведаліся, што дзяжу нашы продкі ў новую хату ўносілі першай, а яшчэ зверху пакрывалі яе кажухом і садзілі маладую ў час вяселля. Знайшлі згубленае слова - і атрымалася прыказка: Калі ў дзяжы падыход, то і ў печы рост. А каб знайсці згубленае слова вучням трэба было і літары ў словы ўстаўляць, і лексічнае значэнне тлумачыць, і ў слоўнік шмат разоў заглядваць, і загадкі адгадваць і шмат яшчэ што цікавае рабіць.