Чарнобыль - наш боль, наша памяць!

28.04.2021

З 20 па 29 красавіка праходзіць рэспубліканская Дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў, прысвечаных 35-годдзю Чарнобыльскай трагедыі. Гэты перыяд аказаўся для нашых навучэнцаў і педагогаў вельмі насычаны тэматычнымі падзеямі.

У рэкрэацыі аформлена тэматычная выстава “Чарнобыльская аварыя: 35 гадоў гісторыі”. У рамках дэкады  26.04  праведзены тэматычныя  інфармацыйныя гадзіны  ў формах актуальных размоў “Экалагічны агляд“ (1-4 класы), “Экалогія і бяспека” (5-8 класы), “ Тэхнагенныя катастрофы ” (9-11 класы) .

26.04 прайшла Хвіліна Памяці ахвяр Чарнобыльскай катастрофы.

Для навучэнцаў 9-11 класаў працаваў адкрыты мікрафон “Я ў адказе за жыццё планеты!”.

Арганізавана выстава дзіцячай творчасці “Свет без атамных катастроф”.  На працягу дэкады інтэграваная бібліятэка прапанавала выставу друкаваных выданняў  “Чарнобыль: гады выпрабаванняў”.  

21.04 адбылося абмеркаванне мастацкіх фільмаў  “Аўрора”, “Матылькі”  для навучэнцаў 10-11 класаў. 

27.04 падведзены вынкі ўдзелу навучэнцаў у  онлайн - віктарыне “Пазнаём асновы  радыялагічнай граматнасці”