“Патрыятызм як асноўная каштоўнасць, якая злучае мінулае, сучаснасць і будучыню”.

05.10.2021

З мэтай пошуку аптымальных шляхоў удасканалення сістэмы работы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню 05 кастрычніка 2021 года ў рамках XI педагагічнага марафону  ва ўстанове адукацыі прайшла канферэнцыя “Патрыятызм як асноўная каштоўнасць, якая злучае мінулае, сучаснасць і будучыню”. З асноўным дакладам выступіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Захарэвіч А.С., якая прааналізавала сістэму работы ўстановы адукацыі па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню. Сцёпіна Т.Г., настаўнік пачатковых класаў, прадставіла свій педагагічны вопыт работы па фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў малодшых школьнікаў. Акрамя таго, падчас канферэнцыі педагогі паразважалі над такімі пытаннямі: “Ці згодныя Вы з меркаваннем, што “патрыятызм сёння не актуальны, не сучасны?”, “Якія існуюць праблемы грамадзянска-патрыятычнага выхавання?”, “Якая роля законных прадстаўнікоў у фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў?”. Меркаванні педагогаў установы адукацыі сышліся ў тым, што неабходна ўкараняць сучасныя выхаваўчыя тэхналогіі па фарміраванні грамадзянскіх кампетэнцый навучэнцаў, працягваць працу па арганізацыі сумеснай грамадска значнай грамадзянска-патрыятычнай дзейнасці бацькоў і навучэнцаў, арганізоўваць правядзенне экскурсій у адпаведнасці з прапанаваным пералікам экскурсійных аб’ектаў.