Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

11.12.2021

Вечна светлы і вечна дужы,
Вечна юны, як наша зямля.
Мы табой ганарымся — і плачам,
Мы нясем цябе ў сэрцы праз дым.
Нізка голаў схіляю, юнача,
Перад вечным глаголам тваім.
У. Караткевіч. «Багдановічу»
З 6 снежня па 11 снежня 2021 года ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. На кожны дзень тыдня былі запланаваны цікавыя і разнастайныя мерапрыемствы. У панядзелак, 6 снежня, быў напісаны дыктант у 8 класе “Зорка беларускай паэзіі”, абмеркавана з вучнямі 7 класа апавяданне Максіма Багдановіча “Музыка”. У аўторак, 7 снежня, вучнямі 6 класа была арганізавана выстава малюнкаў да вершаў Максіма Багдановіча “Малюем паэзію”. У сераду, 8 снежня, вандроўку па вершы Максіма Багдановіча “Мушка-зелянушка і камарык - насаты тварык” для вучняў 1 - 5 класаў арганізоўвалі навучэнцы педагагагічнага класа Французава Ганна і Вайнагій Карына. 9 снежня - 130-я гадавіна з дня нараджэння славутага мастага слова - Максіма Багдановіча. У гэты дзень была праведзена ўрачыстая лінейка “Калі ёсць у народа такія, не загіне давеку народ” для вучняў 5 - 11 класаў. 10 снежня, у пятніцу прайшоў конкурс на лепшага чытальніка вершаў Максіма Багдановіча “Паэт красы і гармоніі” для вучняў 5-11 класаў. Завяршыўся тыдзень у суботу, 11 снежня, літаратурным калейдаскопам “Вечна юны, як наша зямля” для вучняў 5 - 8 класаў. Мэтай праведзеных мерапрыемстваў стала паглыбленне ведаў вучнямі біяграфіі і творчай спадчыны Максіма Багдановіча, знаёмства з некаторымі новымі аспектамі творчасці паэта, падтрыманне цікавасці да творчай спадчыны выдатнага творцы, удасканальванне ўмення выразна чытаць уголас мастацкія творы, выхаванне патрыятызму, любові да роднага краю, прыроды, да беларускай паэзіі.