Зімовыя канікулы. Формула карыснага адпачынку

22.12.2021
Хутка наступаюць зімовыя канікулы. Прапануем вам магчымасць правесці гэты час з карысцю. Далучайцеся да праекта "Формула карыснага адпачынку". Азнаёмцеся з умовамі ўдзелу ў праекце.

Кожны дзень канікул з’яўляецца тэматычным: дзень карысных спраў, дзень бяпечных і адказных паводзін, дзень падарожжаў, дзень цікавых адкрыццяў, дзень творчых спраў. Вас чакае рознапланавая дзейнасць па розных напрамках: мастацка-творчым, спартыўна-аздараўленчым, грамадзянска-патрыятычным, прафілактычным, пазнавальным, працоўным. Вынікі ўдзелу ў мерапрыемствах (фатаграфіі, узнагароды, апісанне ўражанняў) павінны фіксавацца ў мінібуку кожнага ўдзельніка (можна ў электронным выглядзе, на старонках сацыяльных сетак, напрыклад). Прапануем вам аформіць ваш персанальны мінібук "Мае зімовыя канікулы-2021".

Напрыканцы канікул кожны з вас выведзе сваю асабістую формулу карыснага адпачынку.

Мінібук з самым цікавым афармленнем і найбольш насычаным зместам будзе адзначаны ўзнагародай!

Запрашаем цікава правесці час у рамках праекта "Формула карыснага адпачынку"

Аб'яднанні па інтарэсах запрашаюць усіх навучэнцаў

Графік работы спартыўнай і трэнажорнай залы, камп'ютарнага кабінета