Міжнародны дзень роднай мовы ў дашкольных групах

21.02.2022

Вось ужо больш за 20 гадоў ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ей – гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе.

Вось і выхаванцы нашых дашкольных груп  таксама святкавалі Дзень роднай мовы. Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніжным кутку кожнай узроставай групы.  Для дзяцей першай рознаўзроставай групы была праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі”. Выхаванцы другой рознаўхроставай групы разам з педагогам адправіліся ў завочнае падарожжа пад назвай “Беларускі краявід”, развучвалі верш беларускага пісьменніка Анатоля Грачанікава "Мова", а потым  прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў па беларускім казкам.Дзень выдаўся цікавым і запомніцца маленькім выхаванцам надоўга.