КВіЗ “Любі, шануй, ведай роднае слова!”

19.03.2022

19 лютага ў рамках шостага школьнага дня да Дня роднай мовы быў праведзены КВіЗ “Любі, шануй, ведай роднае слова!” для вучняў 5 - 8 класаў. Мэтай мерапрыемства стала выхаванне любові да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця свайго народа, прагі да пошуку трапнага адказу, кемлівасці, знаходлівасці, артыстызму.
Эпіграфам да мерапрыемства сталі словы П.Панчанкі:
Якія знаёмыя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
І ўсё мілагучна для слыху майго:
І звонкае “дзе” і густое “чаго”…
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 2 каманды, якія мелі назвы “СКАЗ” і “СЛОВА”. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў прапанаваных конкурсах, адгадвалі загадкі, пісалі дыктант, успомнілі прыказкі і прымаўкі, з дапамогай мімікі, жэстаў тлумачылі фразеалагізмы. На развітанне былі сказаны наступныя словы:
Жадаю вам, дзеці, і далей лагодна
Мовай народа валодаць свабодна.
І ў жыцці каб было вам лягчэй,
Мову сваю вывучайце хутчэй.