Музей Янкі Купалы

13.04.2022

13 красавіка вучні 7, 9 - 11 класаў Петкавіцкага вучэбна-педагагічнага комплекса яслі-сад - сярэдняя школа наведалі літаратурны музей Янкі Купалы. Падлеткі даведаліся пра дзіцячыя і юнацкія гады беларускага песняра, пра жыццё Янкі Купалы на радзіме і за мяжой, пра напісанае пісьменнікам у розныя гады яго жыцця, пачулі голас самога паэта. Экскурсія атрымалася цікавай, пазнавальнай і карыснай.