ДАН СТАРТ НЕДЕЛЕ НАЧАЛЬНЫХ КЛАССОВ

11.10.2022

10 кастрычніка стартаваў тыдзень пачатковай школы. Шмат цікавых мерапрыемстваў, спаборніцтваў і карысных спраў чакае навучэнцаў.

11 кастрычніка ў пачатковых класах - Дзень чырвоны- дзень энергіі,моцы і добрага настрою.Пры вітанні навучэнцы 4 класа жадалі ўсім удзельнікам адукацыйнага працэсу добрага настрою.
Шырвель Ангеліна і Мішук Андрэй ( навучэнцы міжшкольнага педагагічнага класа) пад кіраўніцтвам Таццяны Гарыеўны і Людмілы Аляксееўны выступілі ў ролі настаўнікаў пачатковых класаў.Свірская Аксана Міхайлаўна і Сідаровіч Марына Вітольдаўна запрасілі вучняў 1 і 2 класаў прыняць удзел у спартыўным свяце " Вясёлыя старты".Па традыцыі пачаткоўцы з задавальненнем правялі інтэрактыўны перапынак.