Дзень аранжавы - дзень энергіі,баланса і цеплыні

14.10.2022

Сёння ў пачатковай школе Дзень аранжавы - дзень энергіі,баланса і цеплыні.
Вучні 4 класа пажадалі пры сустрэчы добрага настрою і цёплых узаемаадносін паміж дарослымі і дзецьмі.
Вучні 1 класа разам з бібліятэкарам адправілася на экскурсію "Пачні год з бібліятэкі". Вучаніца педагагічнага класа Шчарбатых Наталля прыняла ўдзел у правядзенні ўрока матэматыкі ў 2 класе.Кожны класны калектыў падрыхтаваў для матуль відэавіншаванне со святам - Днём маці.Віншаванні класныя кіраўнікі даслалі ў бацькоўскія групы і размясцілі на сайце ўстановы.