“Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”

19.10.2022

19 кастрычніка вучні 8 - 11 класаў наведалі ўстанову “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”. Навучэнцы даведаліся пра гісторыю жыцця і творчасці аднаго са стваральнікаў беларускай мовы і літаратуры Якуба Коласа, пабывалі ў пакоі, дзе працаваў пісьменнік апошнія гады свайго жыцця. Вучні пазнаёміліся з асабістымі рэчамі песняра і яго сям'і, кнігамі, рукапісамі, дакументамі, творамі выяўленчага мастацтва, што ўвасабляюць асобу народнага паэта і герояў яго твораў.