"Канікулы на Дзяржыншчыне: цікава, бяспечна, на карысць!"

26.10.2022

Хутка наступаюць восеньскія канікулы. Прапануем вам магчымасць правесці гэты час з карысцю. Далучайцеся да праекта "Канікулы на Дзяржыншчыне: цікава, бяспечна, на карысць!". Азнаёмцеся з умовамі ўдзелу ў праекце.

Кожны дзень канікул з’яўляецца тэматычным: дзень карысных спраў, дзень бяпечных і адказных паводзін, дзень падарожжаў,  дзень цікавых адкрыццяў, дзень інтэлектуала, дзень працы і экалогіі. Вас чакае рознапланавая дзейнасць па розных напрамках: мастацка-творчым, спартыўна-аздараўленчым, грамадзянска-патрыятычным, прафілактычным, пазнавальным, працоўным. Вынікі ўдзелу ў мерапрыемствах (фатаграфіі, узнагароды, апісанне ўражанняў) павінны фіксавацца ў мінібуку кожнага ўдзельніка (можна ў электронным выглядзе). Прапануем вам аформіць ваш персанальны мінібук "Мае восеньскія канікулы-2022".

Мінібук з самым цікавым афармленнем і найбольш насычаным зместам будзе адзначаны ўзнагародай!

 

 

"Канікулы на Дзяржыншчыне: цікава, бяспечна, на карысць!"

Графік работы аб'яднанняў па інтарэсах на асенніх канікулах