Гадзіна зносін "Злачынствы супраць палавой недатыкальнасці"

31.01.2023

31 студзеня з вучнямі 10 і 11 класаў была праведзена гадзіна зносін "Злачынствы супраць палавой недатыкальнасці".  У ходзе мерапрыемства з вучнямі праведзена гутарка, прагледжаны тэматычны фільм, у выніку абмеркавання якога, падлеткі ўсвядомілі, што злачынствы супраць жыцця, здароўя, палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх з’яўляюцца грамадска небяспечнай з’явай і ўяўляюць сабой адну з найбольш небяспечных форм антысацыяльных паводзін. Шкода, прычыненая дзіцяці ў выніку гвалтоўных злачынстваў, прыводзіць да адхіленняў у маральным і псіхафізічным развіцці непаўналетніх і ўяўляе пагрозу для яго будучыні.