25 сакавіка вучні пачатковых класаў наведалі майстар-клас "Разам весялей".

25.03.2023

25 сакавіка вучні пачатковых класаў наведалі майстар-клас "Разам весялей". Дзеці пазнаёміліся з культурнымі і духоўнымі традыцыямі беларусаў. Яны з цікавасцю паслухалі гісторыю ўзнікнення свята Вялікадня. Даведаліся аб узнікненні маляванак і значэнні сімвалаў, якімі іх аздаблялі. У час практычнай дзейнасці, навучэнцы самастойна распісвалі эскізы Велікодных яек. Сумесная работа прынесла ўсім удзельнікам вялікае задавальненне.