3 кастрычніка - Дзень школьных традыцый

03.10.2020
Карыснымі і важнымі справамі быў напоўнены шосты школьны дзень 3 кастрычніка. Пачаўся ён з круглага стала "Зямля бацькоў - мая зямля" у рамках аб'яднання па інтарэсах "Спадчына" Для чаго неабходна ведаць гiсторыю роднага краю, яго мінулае? З гэтага пытання пачалося абмеркаванне дадзенай тэмы. Вучні адказалі, каб адчуваць повязь з роднай зямлёй і ведаць свае традыцыі, абрады і звычаі. Удзельнікамі мерапрыемства былі вучні 6-9 класаў. Вучні падарожнічалі па прыпынках: "Ад прадзедаў спакон вякоў…", "А ці ведаеце вы?", “Па сцяжынках спадчыны”. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі былі Сцёпіна Вольга, Кавальчук Артур, Ермалкевіч Уладзіслаў, Жэўжык Леанід, Хаменка Дзмітрый. Гэта сустэча садзейнічала выхаванню пачуцця любові да сваёй Бацькаўшчыны, павагі да яе гісторыі, гонару за сваіх продкаў. Традыцыйна адбыліся спартыўныя гульні ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень". Цікавай была інтэрактыўная гульня па бяспецы для навучэнцаў пачатковых класаў. Зазірнуўшы на заняткі для міжшкольнага агракласа можна было далучыцца да даследавання прасцейшых з дапамогай мікраскопаў. Працавалі таксама дзіцячыя грамадскія аб'яднанні: віншавалі ветэранаў педагагічнай працы і рыхтаваліся на наступнага свята - Дня матулі.