21 кастрычніка Дзень карысных спраў

21.11.2020

Цікава і насычана прайшоў суботні дзень карысных спраў  у нашай установе пад дэвізам "Кожная справа - на карысцьц сабе і людзям". Навучэнцы пачатковых класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі творчай майстэрні "Нашы рукі не для скукі". Дзеці пачалі падрыхтоўку да Каляд і Новага года са стварэння ёлачных цацак сваімі рукамі. Вясёлых снегавікоў дзеці ляпілі з салёнага цеста.  Як звычайна прайшлі факультатыўныя заняткі для навучэнцаў 9-11 класаў, заняткі ў аб'яднаннях па інтарэсах "Спадчына", спартыўных секцыях "Валейбол", "Мяч над сеткай", "Аранжавы мяч". Для малят працавала пляцоўка па легаканструяванні, шахматна-шашачная пляцоўка. Усе атрымалі зарад добрага настрою на ўсе выхадныя.