"Падарожжа па краіне "Здаравічок"

11.12.2021

Дзень здароўя вучні пачатковых класаў правялі ў "Падарожжы па краіне "Здаравічок". Пад час спартыўна-гульнявой праграмы вучні успомнілі правілы здаровага ладу жыцця, пазнаёміліся з новымі гульнямі, адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў спартыўных эстафетах. Дзеці вучыліся калектыўна выконваць агульную справу, праяўлялі пачуццё ўзаемадапамогі. Яны цікава і з карысцю правялі свой вольны час. Мерапрыемства прынесла ўсім радасць і добры настрой.