“Наша Радзіма — Беларусь”

19.03.2022

19 сакавіка ў рамках шостага школьнага для прайшло мерапрыемства для вучняў 5 - 8 класаў “Наша Радзіма — Беларусь”. Гэта было завочнае падарожжа па Беларусі з элементамі гульні-віктарыны, эпіграфам якога сталі словы Пятра Глебкі:

О Беларусь, мая калыска,

Жыццё маё, прытулак мой!

3 гарачаю любоўю нізка

Схіляюся перад табой.

На працягу падарожжа па Беларусі вучні расказвалі пра тое, што яны ведаюць аб сваёй краіне,  дзеці палюбаваліся на гожыя, дзівосныя беларускія краявіды, прыслухаліся да песень, што спявае наша родная зямля, а таксама даведаліся шмат новага і цікавага. Пачалі размову пра самае галоўнае, самае дарагое — пра нашу Радзіму.

Чароўны кут, край казак, легенд і паданняў — гэта наша Беларусь. Са старажытных часоў жылі на гэтай зямлі нашы продкі, ці, як прынята казаць, бацькі і дзяды. Таму і называюць людзі сваю зямлю — «бацькаўшчына». А назва, і праўда, светлая ў нашай краіны,  толькі прыслухацца варта: Бе-ла-русь.

У канцы падарожжа дзеці прышлі да высновы: менавіта ад нас залежыць, каб наша Беларусь і надалей заставалася такой прыгожай, каб квітнела яшчэ больш. Сённяшняе падарожжа дало нам магчымасць яшчэ раз адчуць і зразумець, што мы жывём у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне. I дзе б мы ні апынуліся, куды б ні закінуў нас лёс, у нашым сэрцы заўсёды будзе адчуванне моцнай повязі з родным краем, зямлёй нашых бацькоў. Пакуль мы паважаем сваіх продкаў, не забываемся на свае карані, паважаем Радзіму, мы існуём як народ, як нацыя.