“Вяртанне ў мінулае”

10.09.2022

Пакуль чалавек існуе, ён павінен памятаць сваіх продкаў, захоўваць сваю спадчыну. Ці задумваліся вы, што азначае для кожнага з нас слова “спадчына”? Так пачалася краязнаўчая вандроўка “Вяртанне ў мінулае”, якую мы здзейснілі разам з вучнямі 10 верасня. Дзеці змаглі на свае вочы пазнаёміцца з экспанатамі, сабранымі ў гісторыка-краязнаўчым музеі “Старонкі гісторыі нашай”. З вялікай цікавасцю слухалі яны расказ аб мінулым. А колькі сыпалася пытанняў! І шчырую цікавасць дзяцей да мінулага свайго народа застаецца толькі вітаць.