Смачны кірмаш

24.09.2022

Смачны кірмаш -гэта традыцыйнае восеньскае мерапрыемства ў нашай установе, да якога дзеці рыхтуюцца сумесна з бацькамі. Яно дае магчымасць пабыць гаспадынькай, навучыцца гатаваць смачны пірог, булачкі ці пячэнне пад кіраўніцтвам матулі. Тут і элемент эстэтычнага выхавання: прывабна аформіць свой тавар на падносе, расфасаваць у мяшэчкі ці каробачкі. І, безумоўна, эканамічнае выхаванне: разлічыць кошт, стварыць рэкламу, прапанаваць акцыю або зніжку.
А музыка і гарачая гарбата дапаўняюць гэта вяселае, гаманлівае свята для дзяцей і дарослых.