Творчая майстэрня

25.02.2023

25 лютага вучні пачатковых класаў наведалі творчую майстэрню. Яны з вялікім задавальненнем працягвалі знаёмства з вырабамі, якія выконваюцца ў тэхніцы арыгамі.  Асаблівая ўвага надзялялася практычнаму выкарыстанню гэтых вырабаў у паўсядзённым жыцці. Дзеці выбралі для сябе закладкі для кніг, якімі будзе зручна карыстацца дома і ў школе. Свае падзелкі яны стварылі ў выглядзе мульцяшных герояў. Работа была прыемнай і карыснай для ўсіх вучняў.