У 2023/2024 навучальным годзе у адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў у яслях-садзе рэалізуецца праграма дадатковай адукацыі дзяцей мастацкага профілю на базавым узроўні вывучэння адукацыйных галін "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" і "Харэаграфія" (на бясплатнай аснове)
Запрашаем у аб'яднанні па інтарэсах:
Харэаграфія
Харэаграфія выдзяляецца сярод усіх формаў мастацкага выхавання дзяцей. Цяжка знайсці іншы такі від заняткаў, які б так усебакова развіваў дзіця. Сістэматычныя заняткі харэаграфіяй дазваляюць фармаваць прыгожую правільную выправу, трэніруюць каардынацыю рухаў, развіваюць пластыку дзіцяці. Разам з тым яны вучаць вобразнаму мысленню, стымулююць да фантазій, уплываюць на эмацыйны стан. Дзіця вучыцца выказваць свае эмоцыі праз цела - у рухах і міміцы. Дзіця становіцца больш упэўненым у сабе і мае больш свабодныя зносіны з аднагодкамі. Заняткі танцамі выпрацоўваюць сабранасць, працавітасць, уменне ўзаемадзейнічаць з іншымі дзецьмі.
Назва аб'яднання |
Кіраўнік |
Час заняткаў |
"Харэаграфія"
|
Даніловіч Дар'я Юр'еўна |
Аўторак 16.15 – 16.45
|
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва з'яўляецца дзейсным фактарам цэласнага развіцця дзіцяці, сувязь якога з рукатворным светам, з агульначалавечымі і нацыянальнымі культурнымі каштоўнасцямі садзейнічае фарміраванню багатага культурнага свету, гарманічнай асобы. Дэкаратыўна-прыкладная творчасць з’яўляецца найбольш даступнай для дзяцей, валодае неабходнай эмацыйнасцю, прывабнасцю, эфектыўнасцю. Дадзеная праграма дае кожнаму дзіцяці магчымасць паспрабаваць свае сілы ў розных відах творчасці (роспіс, выцінанка, лепка, афармленне віншавальных паштовак і г.д.), і ў гэтым яе актуальнасць. Сутнасць эстэтычнага выхавання дашкольнікаў сродкамі мастацтва выяўляецца не столькі ў набыцці імі вызначаных навыкаў, колькі ў развіцці ўмення творча выяўляць свой унутраны свет у колеры, лініі, форме, малюнку і т. д. Разам з тым дзеці вывучаюць мастацка-дэкаратыўныя магчымасці розных матэрыялаў: гуашы і фламастараў, паперы і нажніц, цеста. Заняткі дэкаратыўна-прыкладной творчасцю развіваюць уседлівасць, настойлівасць у дасягненні мэты, фантазію, вучаць вобразнаму ўспрыманню навакольнага свету. Засваенне зместу праграмы спрыяе развіццю дзіцячай ініцыятывы, выпрацоўвае навыкі самастойнага планавання сваёй працы, развівае імкненне да назірання і самастойнасці ў творчасці.
Назва аб'яднання |
Кіраўнік |
Час заняткаў |
"Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва"
|
Сохіна Вольга Мікалаеўна
|
Аўторак 16.15 - 16.45 |