История, традиции, достижения учреждения образования

Наш зорны небасхіл

Наша ўстанова заўсёды славілася сваімі выпускнікамі, якія дасягнулі высокіх вынікаў

 

1990 год

Дашкевіч Іна

 

1991

Герасімовіч Ірына

 

1992 год

Валатоўскі Міхаіл

Захарэвіч Андрэй

Сарока Міхаіл

 

1994 год

Нікіцін Уладзімір

Паўлюць Вольга

Фурман Алена

 

1995 год

Рудовіч Марына

Захарэвіч Алена

Фурман Аксана

Грузд Ірына

 

1997 год

Гульнік Вольга

Чыжык Вольга

 

1998 год

Галуза Таццяна

 

1999 год

Бухавец Вадзім

Лобач Кацярына

 

2000 год

Крыварот  Уладзіслаў

Паўлюць Наталля

 

2001 год

Кавалевіч Наталля

 

2002 год

Шышко Таццяна

 

 2003 год

Пачкоўская Вікторыя

Чыжык Таццяна

 

2004 год

Марціновіч Алена

 

2006 год

Марціновіч Наталля

 

2019 год

Хацяновіч Вадзім

 

2021 год.

Пасведчанне аб заканчэнні базавай адукацыі з адзнакай.

Ермалкевіч Уладзіслаў

свернуть

У авангардзе ўстановы

У розныя перыяды гэтыя людзі ажыццяўлялі кіраўніцтва нашай установай

 

  1. Якубовіч Рыгор Фёдаравіч

1980- 1988

  1. Крыварот Аляксандр Сяргеевіч

1988-1995гг

  1. Селява Ніна Паўлаўна

1995-1997 г.г.

  1. Шасцілоўскі Генадзій Іванавіч

1997-1999г.г.

  1. Шумскі Валянцін Юльянавіч

1999-2006г.г.

  1. Марціновіч Аліна Аляксандраўна

2006-2015 г.г.

  1. Рабіноўская Валянціна Іванаўна з 2015г

 

свернуть

Знакамітыя выпускнікі

 

Нікіцін Уладзімір Ільіч

Выпускнік 1994 года

У цяперашні час працуе галоўным спецыялістам аддзела нарміравання і стандартызацыі навукова-даследчага інстытута пажарнай  бяспекі МНС Беларусі. За высокія паказчыкі ў працы Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2014 года ўзнагароджаны медалём 3 ступені “За бездакорную службу”.

свернуть

З гісторыі школы

Петкавіцкая школа мае 100 гадовую гісторыю.

1 лістапада 1919 года была адкрыта школа 1-ай ступені ў весцы Петкавічы. Размяшчалася яна ў наёмным памяшканні ў хаце Пятра Вашкевіча. Першай настаўніцай была Яўгенія Іванаўна Хвалько. Вучыліся ў гэтай школе дзеці з вёсак Петкавічы і Нявелічы (4 класы разам вучыла адна настаўніца).

У вёсцы Шацілы ў гэты час таксама адкрылася школа, у наёмным памяшканні, у доме  Варывоцкіх, дзяцей вучыла Ганна Іванаўна Досіна.

1923 год – пабудавана школа ў вёсцы Шацілы (Шаціла-Петкавіцкая пачатковпая школа). Вучыла настаўніца Галіна Іванаўна Досіна. У гэтым жа годзе у вёсцы Нявелічы ў памяшканні, якое раней належала графу Чапскаму, была абсталявана пачатковая школа. Працавалі Л.Ф. Піянткоўскі і С.С. Піянткоўская.

1934 годзе былі прыслалі дзвюх настаўніц – Вольгу Антонаўну Гармазу і Вольгу Іванаўну Крыловіч.

1 верасня 1944 года – жнівень  1948 года – адкрылася школа ў наёмным памяшканні жыхара вёскі Петкавічы.

1944 -1945 гады – у гады вайны школа была спалена.

1 верасня 1945 года – адкрыта Нявеліцкая пачатковая школа.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 -1945 навучальным годзе школа аднавілася. Вучылі ў вёсцы Петкавічы ў наёмным памяшканні ў хаце Арцюшэўскага Іосіфа Антонавіча ў дзве змены. Настаўніцамі працавалі з 1 верасня 1944 да студзеня 1945 года  А. Юран, з 12 студзеня 1945 года Лідзія Сямёнаўна Бурло. 1 і 3 класы вучыла Вольга Іванаўна Крыловіч. Яна ж была загадчыцай  Шаціла-Петкавіцкай школы да 1948 года.

1954 год – на базе Петкавіцкай пачатковай школы была арганізавана сямігадовая школа. 1962-1963 год – адкрыта васьмігадовая школа. Дырэктарам быў назначаны Піянткоўскі Леанід Францавіч. З 1980 года школай кіруе Рыгор Фёдаравіч Якубовіч. У гэты перыяд Лідзія Сямёнаўна Бурло і Зоя Канстанцінаўна Тарнагурская сталі выдатнікамі народнай асветы.

 з 1988 года школа набывае статус сярэдняй установы адукацыі, узначальвае яе  А.С. Крыварот. У перыяд з 1995 па 1997 год дырэктарам школы з’яўляецца Селява Ніна Паўлаўна, з 1997 па 1999 год Шасцілоўскі Генадзій Іванавіч. Валянцін Юльянавіч Шумскі становіцца кіраўніком з 1990 года. На працягу амаль дзесяці гадоў з 2006 па 2015 год дырэктарам з’яўляецца Марціновіч Аліна Аляксандраўна. З 2015 года і па цяперашні час установа з’яўляецца вучэбна-педагагічным комплексам яслі-сад – сярэдняя школа пад кіраўніцтвам Рабіноўскай Валянціны Іванаўны.

свернуть