В мире профессий
18.01.2021Мерапрыемства сённяшняга дня было прысвечана знаёмству з разнымі прафесіямі. Дзеці з задавальненнем расказвалі аб прафесіях сваіх бацькоў, дзяліліся марамі аб сваім прафесійным будучым. Яны даведаліся аб значэнні слова "прафесія", прыгадалі прыказкі аб працы, разгадвалі тэматычныя загадкі і рэбусы. З цікавасцю вучні ўдзельнічалі ў гульнях "Бюро знаходак" і "Пазнай. Хто гэта? " Дзеці звярнулі ўвагу на чалавечыя якасці, якія павінны прысутнічаць у прадстаўнікоў той, ці іншай прафесіі. На тое, колькі трэба прыкласці асабістых намаганняў каб быць паспяховым. У завяршэнні, вучні паразважалі аб прафесіях, якія будуць у будучым найбольш запатрабаванымі. Свой вольны час дзеці правялі з карысцю і добрым настроем.