XI педагагічны марафон. “Асветнікі, якія ўславілі Беларусь”.

06.10.2021

У рамках педагагічнага марафона ў старэйшай групе дзіцяга сада прайшоў занятак па адукацыйнай вобласці "Дзіця і грамадства" па тэме “Асветнікі, якія ўславілі Беларусь”. Выхаванцы даведаліся, что на беларускай зямлі жылі люді, якія сваімі добрымі і карыснымі справамі ўславілі не толькі сябе, але і нашу Беларусь, іх ведаюць ва ўсім свеце. Выхаванцам была прадэманстравана прэзентацыя, прысвечаная дзейнасці Еўфрасінні Полацкай і Фрасцыска Скарыны. Дзеці даведаліся, что Францыск Скарына першы на славянскіх землях надрукаваў кнігу на роднай – беларускай – мове. 

Таксама на занятку выхавальнік з выхаванцамі паразмаўлялі пра тое, якіх людзей можно назваць добрымі. У якасці фізкультхвілінкі была праведзена гульня “Мае добрыя справы”. Дзеці станавіліся ў кола, і выхавальнік прапанаваў ім перадаваць адно аднаму сэрца і расказваць пра тое, якую добрую справу яны зрабілі.

На занятку дзеці выканалі практычнае заданне на ўмацаванне дробнай маторыкі рук. Ім неабходна было простым алоўкам правесці лінію, злучыўшы кропкі. У дзяцей атрамаўся малюнак кнігі. Гэтую кнігу ім было праванавана аформіць для маленькага дзіцяці, намаляваўшы вокладку.