«Патрыятызм як аснова фарміравання духоўна – маральных каштоўнасцяў асобы дзіцяці»
08.10.2021Любоў да сваёй Бацькаўшчыны прыходзіць з цікавасці да сваёй вёсачкі, да зямлякоў, якія жывуць побач, да краявідаў роднай прыроды. У рамках гэтага дня заняткі аб’яднання па інтарэсах “Юны краязнаўца” прайшлі ў форме экскурсіі-агляду па мясцовасці аграгарадка Петкавічы. Заняткі насілі комплексны характар, былі скіраваны на адначасовае вывучэнне гісторыі, прыроды, эканомікі роднай вёскі. Падчас экскурсіі навучэнцы наведалі штучны вадаём, абеліск у памяць воінам ВАВ, валун з летапісам ААТ “Крутагор’е-Петкавічы”, раку Вуса.
Экскурсійна-краязнаўчая работа з’яўляецца важным сродкам фарміравання ў навучэнцаў грамадзянскіх і патрыятычных пачуццяў. Кожны павінен любіць свой дом, сваю вёску, быць яе патрыётам, клапаціцца пра захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны. Любоў да родных мясцін пачынаецца з маленства, са школьных гадоў. Менавіта тады ў свядомасці юнага жыхара закладваюцца асновы патрыятызму і маральнасці, асновы грамадзянства. Акрамя таго, заняткі краязнаўствам духоўна ўзбагачаюць вучняў. Яны пачынаюць інакш глядзець на знаёмыя мясціны, адкрываюць нешта новае ў звычайным навакольным свеце, і гэта выклікае ў іх адпаведныя ўспрынятаму эмоцыі: захапленне, здзіўленне, гонар.