"Міншчына спартыўная. Восень"

09.10.2021

У рамках абласной акцыі "Міншчына спартыўная. Восень", з вучнямі пачатковых класаў была праведзена гульнёва-забаўляльная праграма "Спартыўны марафон". Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў розных спаборніцтвах і конкурсах. Паказалі добрыя веды пры правядзенні віктарыны "Спорт у маім жыцці". Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі свае спартыўныя і інтэлектуальныя здольнасці. Час прайшоў цікава і весела, а ўзнагародай былі салодкія прызы.