Наша школа праз 10 гадоў

20.10.2021

У 5-7 класах прайшлі класныя гадзіны ў рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» спланаваны ў рамках тэматычнага блока “Я і Школа” і прайшлі ў форме адкрытага мікрафона "Наша школа ўчора, сёння, заўтра ..." творчага конкурсу “Наша школа праз 10 гадоў”.. З мэтай выхавання павагі і любові да школы, яе традыцый і гісторыі.

Навучэнцам было прапанавана самім вызначыць тэму класнай гадзіны, сабраўшы словы з літар. . На працягу мерапрыемства пазнаёміліся з развіццём школы ад старажытнага часу да нашых дзён, затым здзейснілі экскурс у мінулае нашай школы, азнаёміліся з яе невядомымі, слаўнымі старонкамі, расказалі, якім быў вучань 20 стагоддзя, разгледзеўшы старыя школьныя прыналежнасці. Пасля ўсе змаглі праявіць свае творчыя здольнасці і пафантазіраваць, якой жа будзе школа будучыні. Яны стваралі свае міні-праекты, у якіх адлюстроўвалі назву будучай школы, вучнёўскую форму, выгляд кабінетаў, навучэнцы выказвалі свае прапановы і фантазіі па наступных пытаннях:

якім павінен быць настаўнік у сучасным свеце, і якім будзе праз 10 гадоў;

якой будзе школа ў будучыні;

якімі будуць вучні.

 Папрацаваўшы самастойна, прадстаўлялі свае работы. Навучэнцы былі актыўнымі і смела адстойвалі свае прапановы.