Шэсць крокаў да карыснага адпачынку

29.10.2021

Хутка наступаюць восеньскія канікулы. Прапануем вам магчымасць правесці гэты час з карысцю. Далучайцеся да праекта "Шэсць крокаў да карыснага адпачынку". Азнаёмцеся з умовамі ўдзелу ў праекце.

Кожны дзень канікул з’яўляецца тэматычным: дзень карысных спраў, дзень бяпечных і адказных паводзін, дзень падарожжаў,  дзень цікавых адкрыццяў, дзень інтэлектуала, дзень працы і экалогіі. Вас чакае рознапланавая дзейнасць па розных напрамках: мастацка-творчым, спартыўна-аздараўленчым, грамадзянска-патрыятычным, прафілактычным, пазнавальным, працоўным. Вынікі ўдзелу ў мерапрыемствах (фатаграфіі, узнагароды, апісанне ўражанняў) павінны фіксавацца ў мінібуку кожнага ўдзельніка (можна ў электронным выглядзе). Прапануем вам аформіць ваш персанальны мінібук "Мае восеньскія канікулы-2021".

Мінібук з самым цікавым афармленнем і найбольш насычаным зместам будзе адзначаны ўзнагародай!

 

"Шэсць крокаў да карыснага адпачынку"

 

Графік работы аб'яднанняў па інтарэсах на асенніх канікулах

 

Графік работы кабінета інфарматыкі, спартыўнай і трэнажорнай залы ў перыяд асенніх канікул