Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства
16.09.2022Вучні VIII-XI класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Петкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа" 16 верасня 2022 года прынялі ўдзел у напісанні рэспубліканскага дыктанта, прымеркаванага да Дня народнага адзінства. Мэта дыктанта – прыцягненне ўвагі грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.