Вучні 9 і 10 класаў пабылі на экскурсіі ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна.

28.03.2023

Сёння 28.03 2023г. Вучні 9 і 10 класаў пабылі на экскурсіі ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна.
Вучні наведалі выставы: " Кветкі Чырвонай кнігі", "Кветкавае натхненне", " Кветкавы БУМ". У ходзе выстаў вучням былі прадэманстраваны мастацкія работы выкананыя ў розных тэхніках малявання і дэкаратыўна- прыкладнай творчасці.
Для вучняў была праведзена экскурсія па кабінетах, у якіх праходзяць заняткі розных студый.
Вучні пазнаёміліся з работамі выкананымі ў тэхніцы роспіс па тканіне, маляванне ў тэхніцы графіка, выкананне аб’ёмных вырабаў ў тэхніцы пап’е- машэ, дэкупаж, мастацкі роспіс драўніны і інш.
Экскурсія навучэнцам спадабалася, усе засталіся задаволены ўбачанай прыгажосцю створанай рукамі таленавітых вучняў і настаўнікаў.