В оздоровительном лагере «Капелька» прошёл День полезных дел

31.03.2023

31. 03. 2023 у аздараўленчым лагеры " Кропелька" прайшоў Дзень карысных спраў. Дзень пачаўся хвілінкай здароўя " З гігіенай мы сябруем". Вучні ўспомнілі асноўныя правілы гігіены, прыказкі і прымаўкі пра чысціню і здароўе. Цікава і весела прайшла конкурсная праграма " Сто задумак для ста сяброў" у ходзе якой вучні нагадалі асноўныя якасці сяброў, каго можна назваць верным сябрам, стварылі прыгожае дрэва сяброўства з законамі для сяброў.
Пад час наведвання бібліятэкі прынялі ўдзел у мерапрыемстве " Казачны венегрэт " Бібліятэчны квэст"" які быў прысвечаны Дню дзіцячай кнігі, які адзначаецца 2 красавіка. Мерапрыемства прайшло весела, напрыканцы пераможцы атрымалі салодкія падарункі.
Рознымі цікавымі заняткамі вучні займаліся ў хобі- цэнтры. Дзень завяршыўся хвілінкай бяспекі " Агонь - наш сябар, агонь - наш вораг." Дзеці ўспомнілі правілы бяспечных паводзін з агнём.