Адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарнага цыкла
15.12.2023Сёння, 15 снежня, адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарнага цыкла на тэму: «Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў сродкамі вучэбных прадметаў гуманітарнага накірунку», на якім былі абмеркаваны такія пытанні: 1.Актыўныя метады і формы навучання як рэсурс рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета.
2. Выхаванне і развіццё асобы вучня праз самастойную і творчую работу на вучэбных занятках.
3. Прыёмы і метады фарміравання эмацыянальна-каштоўнасных адносін да гісторыі і культуры, каштоўнасных арыентацый і прыярытэтаў у працэсе адукацыі. Выступілі: Шаўчэнка М.Г., настаўнік рускай мовы і літаратуры, Сіняўская А.П., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Бушыла Н.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры